Зяленскі і Пуцін дамовіліся актывізаваць працу Трохбаковай кантактнай групы ў Менску


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін правялі тэлефонныя перамовы.

Прэс-служба ўкраінскага лідара паведамляе, што бакі абмеркавалі выкананне пагадненняў, дасягнутых падчас Нармандскага саміту 9 снежня 2019 года, а таксама падрыхтоўку да наступнай сустрэчы лідараў Нармандскай чацвёркі.

Асобна Уладзімір Зяленскі і Уладзімір Пуцін абмеркавалі працэс вызвалення ўкраінскіх грамадзянаў, што ўтрымліваюцца на часова акупаваных тэрыторыях Данбаса і Крыма, а таксама ў Расейскай Федэрацыі.

«Бакі пагадзіліся з неабходнасцю актывізаваць працу на ўзроўні Трохбаковай кантактнай групы ў Менску для рэалізацыі дасягнутых пагадненняў», – паведамілі ў Офісе презідента Украіны.

На сайце Крамля паведамляецца, што падчас гутаркі «Уладзімір Пуцін прама паставіў пытанне – ці мае намер Кіеў рэальна выконваць менскія дамоўленасці».

Акрамя таго, «у кантэксце будучага 75-годдзя Вялікай Перамогі з расейскага боку падкрэслены ўклад усіх народаў СССР у разгром нацысцкай Германіі і ўказана на недапушчальнасць скажэнні гістарычнай праўды пра падзеі Другой сусветнай вайны».

Hавiны
Ці дапаможа «нармандскі фармат» вярнуць мір на Данбас?
2019.12.10 18:15
  • «Нармандскі фармат» – гэта міжнародная група па ўрэгуляванню сітуацыі на Данбасе, куды на дадзены момант уваходзяць Украіна, Расея, Нямеччына і Францыя.
  • Менскія пагадненні – пагадненні аб мірным урэгуляванні ваеннага канфлікту на Данбасе. Першае пагадненне («Менск-1») было падпісана ў верасні 2014 года, другое («Менск-2») – у лютым 2015 года.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў