Зяленскі і Пуцін абмеркавалі па тэлефоне сітуацыю на Данбасе


Прэзідэнты Расеі і Украіны размаўлялі пра ўрэгуляванне ўкраінскага крызісу. Уладзімір Зяленскі правёў перамовы з Уладзімірам Пуціным па тэлефоне, паведамляе прэсавая служба кіраўніка Крамля.

З ініцыятывы ўкраінскага боку адбылася тэлефонная размова прэзідэнтаў Украіны і Расеі. Уладзімір Зяленскі паразмаўляў з Уладзімірам Пуціным пра ўрэгуляванне крызісу на Данбасе. Прэзідэнты пазітыўна ацанілі рэалізацыю дадатковых захадаў па спыненні агню, якія ўступілі ў сілу з 27 ліпеня.

Акрамя абмеркавання сітуацыі на Данбасе, прэзідэнты абмяняліся думкамі па сітуацыі вакол пандэміі каронавіруса.

Hавiны
Зяленскі абяцае вярнуць «усе нашыя тэрыторыі», а ў ДНР чакаюць уваходжання ў Расею
2020.07.05 18:44

СК belsat.eu

Стужка навінаў