Зяленскі і Лукашэнка правядуць перамовы 4 кастрычніка


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі разам з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам возьмуць удзел у Другім Форуме рэгіёнаў Украіны і Беларусі, які адбудзецца ў Жытоміры. Пра гэта паведамляе офіс прэзідэнта Украіны.

Падчас перамоваў кіраўнікі дзяржаваў абмяркуюць шырокі спектр актуальных пытанняў украінска-беларускай супрацы. Паведамляецца, што ў межах Форуму плануецца падпісанне шэрагу двухбаковых дакументаў па супрацы паміж рэгіёнамі Украіны і Беларусі.

Першы ўкраінска-беларукі Форум рэгіёнаў адбыўся летась у Гомлі. Кіеў і Менск вырашылі ладзіць такое мерапрыемства штогод. У сваю чаргу расейска-беларускія Форумы рэгіёнаў ужо маюць нашмат больш доўгія традыцыі.

Hавiны
Лукашэнка паедзе да Зяленскага на Форум рэгіёнаў
2019.07.15 14:33

СК belsat.eu

Стужка навінаў