Зяленскі - «Белсату»: Я бачыў, якія каналы транслююцца ў Менску


Уладзімір Зяленскі падчас прэс-марафону.
Фота: belsat.eu

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі хацеў бы, каб у Беларусі трансляваліся некалькі ўкраінскіх тэлеканалаў. Пра гэта ён заявіў падчас прэс-марафону 10 кастрычніка, адказваючы на пытанне карэспандэнткі «Белсату» Адэлі Дубавец.

«Я вельмі хачу, каб людзі, якія жывуць у Беларусі, не мелі інфармацыйнага вакууму наконт таго, што адбываецца ва Украіне, мелі іншы погляд. Я разумею, трансляцыя якіх каналаў ідзе ў Беларусі, бо я шмат разоў быў у Менску і бачыў, якія каналы там транслююцца», – заявіў украінскі прэзідэнт.

Hавiны
Зяленскі сваёй прэс-канферэнцыяй пабіў рэкорд Лукашэнкі. І гэта не канец
2019.10.10 22:28

Ён адзначыў, што хацеў прапанаваць кіраўніку Беларусі запуск перадусім забаўляльных каналаў, але, паводле яго, Аляксандр Лукашэнка пагадзіўся і на трансляцыю тых, што асвятляюць палітычныя тэмы.

Уладзімір Зяленскі мяркуе, што на беларускі рынак маюць выйсці перадусім самыя рэйтынгавыя каналы, дзе «ёсць якасны прадукт – якасныя серыялы, якасныя праграмы, якасныя навіны».

Hавiны
Кізім: у Беларусі распачаў вяшчанне ўкраінскі тэлеканал UATV
2019.02.22 16:13

У лютым 2019 года ў Беларусі пачаліся трансляцыі ўкраінскага дзяржаўнага каналу «UA TV». Пакуль гэта адзін тэлеканал з Украіны, які транслюецца на беларускую тэрыторыю.

Нагадаем, 10 кастрычніка ў Кіеве Зяленскі даваў вялікі прэс-марафон, падчас якога мусіў адказаць на пытанні 300 журналістаў. Прэсавая канферэнцыя доўжылася болей за 14 гадзінаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў