Зяленскі адказаў на прапанову Лукашэнкі ўзяць пад кантроль украінска-расейскую мяжу


Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна не мае патрэбы ў дапамозе іншых краінаў для аднаўлення кантролю над мяжой з РФ на Данбасе. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».

«Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, наколькі я ведаю, ён мне гэта казаў, што не першы раз агучваў, што калі вам (Украіне – заўв. belsat.eu) потым будзе патрэбная дапамога з нагоды колькасці памежнікаў на мяжы Украіны з Расеяй, калі вам трэба будзе браць пад кантроль мяжу, то звяртайцеся, мы (Беларусь – заўв. belsat.eu) абавязкова дапаможам. я яму падзякаваў, але я думаю, што мы ж незалежная краіна і ў нас хопіць сваіх памежнікаў», – сказаў ён на брыфінгу ў Ачакава, адказваючы на ​​пытанне, ці не паступала адпаведная прапанова ад Лукашэнкі.

Уладзімір Зяленскі падчас паездкі ў Луганскую вобласць, 20 лістапада 2019 г. Фота – president.gov.ua

Украінска-расейская мяжа на Данбасе кантралюецца не афіцыйным Кіевам, а баевікам «ЛДНР». Менавіта гэта з’яўляецца адной з галоўных перашкодаў мірнаму ўрэгуляванню канфлікту, бо праз адкрытую мяжу да груповак «ЛДНР» трапляе расейская вайсковая дапамога.

Аляксандр Лукашэнка цягам 2018-2019 гадоў неаднаразова публічна выступаў з прапановаю накіраваць на Данбас беларускіх міратворцаў і ўзяць пад кантроль украінска-расейскую мяжу.

«Калі вы хочаце, каб мы зачынілі мяжу на працягу 400 кіламетраў паміж Украінай і Расеяй, якая цяпер не кантралюецца ўладамі Украіны, мы закрыем гэтую мяжу. Хоць для мяне гэта вялікая праблема ўвязвацца ў гэты канфлікт, але мы гатовыя ўвесці туды міратворцаў, памежнікаў, войскі, як хочаце, але мы гатовыя закрыць гэты ўчастак мяжы», – казаў ён 26 верасня 2019 года на сустрэчы з украінскімі журналістамі.

ВІДЭА
Лукашэнка: Мы гатовыя ўзяць на сябе адказнасць за забеспячэнне міру на Данбасе
2018.10.31 16:47

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў