Зяленскі абмеркаваў з Лукашэнкам перадачу Украіне затрыманых вагнэраўцаў


Уладзімір Зяленскі 5 жніўня правёў тэлефонную размову з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, паведамілі ў прэс-службе ўкраінскага прэзідэнта.

Кіраўнікі дзяржаў падрабязна абмеркавалі пытанні, звязаныя з затрыманнем у Беларусі баевікоў прыватнай ваеннай кампаніі Вагнэра. Была адзначана важнасць далейшай эфектыўнай супрацы паміж кампетэнтнымі органамі дзвюх дзяржаў, у прыватнасці ў кантэксце перадачы ва Украіну асоб, якія падазраюцца ў тэрарыстычнай дзейнасці на яе тэрыторыі.

Hавiны
МЗС Расеі назваў затрыманне вагнэраўцаў «спектаклем»
2020.08.04 18:40

Уладзімір Зеленскі выказаў перакананне, што ўдзельнікі акцый незаконных груп на Данбасе будуць перададзеныя Кіеву для прыцягнення да крымінальнай адказнасці.

Аляксандр Лукашэнка ў сваю чаргу адзначыў, што праваахоўныя органы будуць супрацоўнічаць па гэтым пытанні ў рамках падпісаных з Расеяй і Украінай міжнародных пагадненняў, паведамілі ў адміністрацыі кіраўніка Беларусі.

Таксама бакі абмеркавалі падрыхтоўкі да Трэцяга форуму рэгіёнаў Украіны і Беларусі, які пройдзе восенню ў Горадні. Апроч таго, Зеленскі выказаў асабістую падзяку Лукашэнку за гуманітарную дапамогу.

Hавiны
Расейскі консул пра затрыманых вагнэраўцаў: «Знаходзяцца не ў лепшай маральна-псіхалагічнай форме»
2020.08.03 15:22

Яны таксама абмеркавалі сітуацыю з распаўсюдам каронавірусу і ўзмацненне памежнага кантролю на беларуска-ўкраінскай мяжы і актывізацыю ўзаемадзеяння паміж памежнымі ведамствамі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў