Зяленскага «збіў» самазвал. Штаб кандыдата абвінаваціў Парашэнку ў чорным PR

ВІДЭА

Telegram-канал «Європейське майбутнє України» апублікаваў перамантаваны ўрывак рэкламнага роліку кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Зяленскага.

У роліку Зяленскага збівае самазвал, а пасля на экране з’яўляецца тэкст «у кожнага свая дарога» і банкнота з гэтак званай «дарожкай» наркотыкаў. Пад відэа адміны Telegram-каналу напісалі «Зе Енд».

У выбарчым штабе Зяленскага назвалі гэты ролік чорным піярам, якім нібыта займаецца каманда Пятра Парашэнкі.

7 красавіка ў допісе на «Facebook’у» Пятра Парашэнкі з’явіўся заклік падтрымаць «Європейське майбутнє України» праз сайт euua.org.

Пасля рэгістрацыі на гэтым сайце Belsat.eu атрымаў смс-паведамленне са спасылкаю на Telegram-канал, дзе быў апублікаваны ролік са самазвалам.

А вось так выглядае афіцыйны ролік Уладзіміра Зяленскага.

3 красавіка кандыдат у прэзідэнты Украіны Уладзімір Зяленскі, які ў першым туры набраў больш за 30% галасоў, прапанаваў Пятру Парашэнку правесці дэбаты на тэрыторыі «Алімпійскага» – кіеўскага спартовага комплексу, што можа ўмясціць не менш за 70 000 гледачоў. Адной з умоваў удзелу ў дэбатах Уладзімір Зяленскі назваў здачу аналізаў на наркотыкі і алкаголь. Парашэнка пагадзіўся на ўмовы Зяленскага. 5 красавіка палітыкі здалі аналізы: Зяленскі ў прыватнай лабараторыі, а Парашэнка – у медпункце стадыёну «Алімпійскі».

Уладзімір Клічко заклікаў Парашэнку і Зяленскага яшчэ раз здаць аналізы

ЮВ belsat.e

Глядзі таксама
Каментары