Зяленскага на выбарчым участку чакала голая актывістка Femen


Па дарозе на выбарчы ўчастак да кандыдата ў прэзідэнты Украіны Уладзіміру Зяленскі падышла напаўголыя цяжарная актывістка руху Femen і закрычала: «Хопіць гвалтаваць краіну».

Як паведамляе LIGA.net, у яе на жываце была намаляваная пыса свінні, а на грудзях надпіс: «Свіння ў мяшку». Удзельніца руху сказала, што пратэстуе супраць абодвух кандыдатаў.

Зяленскі прагаласаваў на выбарчым участку ў каледжы марскога флоту ў кіеўскім раёне Абалонь. «Белсат» вёў стрым.

ВІДЭА
Як галасуюць Парашэнка і Зяленскі. СТРЫМЫ
2019.04.21 11:29

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў