Звышсакрэтнае расейскае падраздзяленне дэстабілізуе Еўропу


Дэстабілізацыя сітуацыі ў Малдове, атручэнне гандляра зброяй у Балгарыі, сарваны дзяржаўны пераварот у Чарнагорыі, спроба забойства былога расейскага шпіёна ў Вялікай Брытаніі – усё гэта шэраг акцыяў звышсакрэтнай групы расейскай выведкі, накіраванай на дэстабілізацыю Еўропы. Да такой высновы прыйшлі сілавікі на Захадзе, піша выданне The Times.

Выданне паведамляе, што найбольш важныя аперацыя ладзіць адмысловае элітнае падраздзяленне ўнутры расейскай разведвальнай сістэмы. Падраздзяленне мае назву Unit 29155, у ім служаць вайскоўцы кваліфікаваныя ў падрыўной дзейнасці, сабатажы і забойствах. Адметна, што выведнікі з гэтага падраздзялення дзейнічалі апошнія дзесяць гадоў, але выявілі іх на Захадзе толькі цяпер.

Амерыканская выведка: Масква будзе працягваць ціск на суседзяў на фоне скарачэння рэсурсаў

Пуцін вядзе гібрыдную вайну супраць Еўропы

Заходнія спецслужбы ўпершыню ідэнтыфікавалі падраздзяленне пасля няўдалага перавароту 2016 года ў Чарнагорыі. Але канчаткова зразумелі сітуацыю толькі пасля атручвання ў сакавіку 2018 году Сяргея Скрыпаля, былога афіцэра расейскай выведкі.

«Гэта падраздзяленне ГРУ, якое актыўна дзейнічала на працягу многіх гадоў па ўсёй Еўропе. Гэта было нечаканасцю, што расейскае ГРУ, гэтая частка, адчувае сябе свабодна і ажыццяўляе шкоднасную дзейнасць у дружалюбных краінах. Гэта быў шок», – распавёў на ўмовах ананімнасці супрацоўнік Еўрапейскай службы бяспекі.

Кангрэс ЗША прапануе новыя санкцыі супраць Расеі за ўмяшанне ў выбары

Уладзімір Пуцін, ствараючы сакрэтныя падраздзяленні, актыўна змагаецца з Захадам. Выданне падкрэслівае, што Крэмль праводзіць гібрыдную вайну, выкарыстоўваючы прапаганду, хакерскія напады і дэзынфармацыю, а таксама і адкрытую вайсковую канфрантацыю.

«Я думаю, што мы забыліся, наколькі бязлітаснымі могуць быць расейцы», – сказаў Піцер Цвак, адстаўны афіцэр вайсковай выведкі і былы аташэ па пытаннях абароны ў пасольстве Злучаных Штатаў у Маскве.

Самая моцная выведка ў Літве – расейская

Супрацоўнікі падраздзялення 29155 з’яўляюцца ветэранамі самых кровапралітных войнаў Расеі, у тым ліку ў Афганістане, Чачэніі і ва Украіне. Яго аперацыі настолькі сакрэтныя, паводле ацэнак заходніх спецслужбаў, што пра існаванне падраздзялення, хутчэй за ўсё, не ведаюць нават іншыя аператыўнікі ГРУ.

Скрыпалёў атруціў Герой Расеі

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары