Звязаны з мафіяй: расейскі спявак Лепс цяпер неўязны ў Літву


Літва ўключыла вядомага расейскага спевака Грыгорыя Лепса ў спіс непажаданых наведнікаў з прычыны ягоных меркаваных сувязяў з крымінальным светам. Рашэнне пра забарону яму ўезду ў Літву было падпісанае пасля звароту міністра замежных справаў Лінаса Лінкявічуса.

Грыгорый Лепс.
Фота: grigoryleps.ru

Намеснік кіраўніка МЗС Дарыус Скусявічус паведаміў, што Лепса ўключылі ў спіс неўязных на падставе таго, што ён знаходзіцца ў «чорным спісе» ЗША, паведамляе LRT.

Спявак выступіў у Літве ў апошні раз у сакавіку.

Hавiны
У Расеі праз беларускі гурт заблакаваны буйны музычны партал
2019.05.03 17:50

У 2013 годзе Грыгорый Лепс (сапраўднае прозвішча Лепсверыдзэ) трапіў у чорны спіс Мінфіна ЗША як чалавек, які падазраецца ў сувязях з кіраўнікамі злачыннай арганізацыі «Брацкі круг». У чорны спіс яго таксама ўключылі Украіна ды Ізраіль.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў