ЗВР Беларусі за год выраслі на траціну


Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 студзеня 2020 года, паводле папярэдніх звестак, склалі $ 9 393,5 млрд. Пра гэта паведамілі ў Нацбанку.

Паводле Асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі, аб’ём ЗВР на 1 студзеня павінен быў скласці не менш як $ 7,1 млрд. Такім чынам, ён за мінулы год вырас на $ 2,2 млрд, ці на 31,2 %.

Рост за снежань склаў $ 234,7 млн, ці 2,6 %.

Hавiны
Як змяніліся курсы валютаў у 2019 годзе?
2019.12.30 14:43

За 2019 год выканала абавязкаў у замежнай валюце на $ 4,2 млрд, у тым ліку ў снежні на $ 355 млн.

На 1 студзеня 2021 года аб’ём ЗВР павінен скласці не менш за $ 7,3 млрд.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў