Звольнілі міністра культуры, які разагнаў Купалаўскі тэатр. Новы міністр у культуры не працаваў


Юрыя Бондара звольнілі з пасады міністра культуры. Новым міністрам культуры стаў былы памочнік прэзідэнта па Берасцейскай вобласці Анатоль Маркевіч.

Анатоль Маркевіч.
Фота: brestcity.com

Маркевіч Анатоль раней не меў дачынення да культуры.

Ён нарадзіўся ў 1971 годзе ў вёсцы Громкі Шчучынскага раёну.

Скончыў Берасцейскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.С. Пушкіна (настаўнік матэматыкі і фізікі), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працаваў настаўнікам і дырэктарам у школах Шчучынскага раёну. У 1999 -2002 гадах – дырэктар СШ №1 гарадскога пасёлка Карэлічы.

З 2002 года – намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкаму.

З 2010 года – старшыня Карэліцкага раённага Савету дэпутатаў.

З 2011 года працаваў старшынёй Навагрудскага райвыканкаму.

Hавiны
Наступнага тэатральнага сезону не будзе – купалаўцы адказалі міністру культуры на звальненне Латушкі
2020.08.18 13:59
Міністр культуры Беларусі Ю. Бондар заявіў пра законнае звальненне дырэктара тэатру Латушкі. Акторы складаюць заявы аб звальненні. Купалаўскі тэатр, Менск, Беларусь. 18 жніўня 2020 г.
Фота: Belsat.eu

Юрый Бондар з верасня 2017 года быў міністрам культуры Беларусі. Самае сумнае яго дасягненне на пасадзе – разгон Купалаўскага тэатру напярэдадні стогадовага юбілею.

Стужка навінаў