Звольнены дырэктар «Беллегпраму»


Мікалай Яфімчык вызвалены ад пасады старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці («Беллегпрам»). Адпаведная пастанова Савету міністраў №182 афіцыйна апублікаваная 22 сакавіка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Мікалай Яфімчык звольнены са сваёй пасады ў сувязі са сканчэннем тэрміну кантракту. Ён узначальваў канцэрн пяць гадоў – з сакавіка 2014 года.

Канцэрн «Беллегпрам» быў утвораны ў 1992 годзе на базе Міністэрства лёгкай прамысловасці Беларусі і падпарадкоўваецца Савету міністраў. У яго склад уваходзіць 96 арганізацый, 76 з якіх – прамысловыя: тэкстыльныя, швейныя, трыкатажныя і гарбарна-абутковыя. Таксама ў склад уваходзяць 16 іншых арганізацый і прадпрыемстваў гандлю.

Паводле афіцыйнага сайту, асноўная мэта работы прадпрыемстваў канцэрну – максімальнае задавальненне запытаў спажыўцоў у якасных і модных таварах у шырокім асартыменце і па даступных цэнах, павышэнне канкурэнтаздольнасці галіны і яе іміджу.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў