А памерла паводле афіцыйных дадзеных 10 чалавек, перадае Telegram-канал «Официальный Минздрав».
Мінздароўя апублікавала афіцыйную статыстыку хворых на COVID-19. За дзень у Беларусі 1957 чалавек заразілася COVID-19.
Агулам у краіне зарэгістравана 192 361 чалавек са станоўчым тэстам. Выздаравела 171 901 пацыент, у якіх раней была пацверджаная каронавірусная інфекцыя.
Улады кажуць, што за дзень яны выканалі 24 454 тэстаў.
КТ belsat.eu