Звалку «закаталі ў зямлю». Як труцяць ваду вяскоўцам


Пасля настойлівых патрабаванняў жыхароў вёскі Сцяг працы, што на Гомельшчыне, улады пагадзіліся ліквідаваць сметнік, што атручваў ваду ў калодзежах. Але спосаб «вырашэння» праблемы абраны больш чым сумнеўны.

Часовая звалка ля вёскі Сцяг працы з’явілася ў 2003 годзе. Меркавалася, што туды будуць звозіць смецце з населенага пункту, але неўзабаве туды павезлі адкіды і з сельскагаспадарчага прадпрыемства «Цяплічнае».

З цягам часу вада ў калодзежах сталася непрыдатнаю да піцця праз перавышэнне ўтрымання нітратаў. Пасля шэрагу скаргаў мясцовыя ўлады паведамілі аб рашэнні ліквідаваць звалку. Аднак замест таго, каб вывезці смецце на іншы палігон, на звалку прыгналі цяжкую тэхніку і пачалі засыпаць адкіды зямлёю. Фактычна небяспечныя адкіды застануцца на месцы і будуць далей забруджваць ваду.

КЖ, belsat.eu

Стужка навінаў