ЗША здзейснілі кібернапад на сістэмы кіравання іранскімі ракетамі


ЗША ажыццявілі кібератакі на сістэмы ўзбраенняў у Іране ў якасці адплаты за напад на танкеры і знішчэнне амерыканскага беспілотніка. Пра гэта паведамляе Бі-бі-сі.

Як піша газета Washington Post, у выніку кібернападу былі нейтралізаваныя камп’ютарныя сістэмы кіравання іранскімі ракетнымі ўстаноўкамі. Незалежнага пацверджання шкоды іранскім сістэмам пакуль няма.

Паводле амерыканскіх СМІ, гэтыя кібернапады планаваліся на працягу некалькіх тыдняў. Яны былі нацэлены на ракетныя батарэі, якія выкарыстоўваюцца Корпусам Вартавых Ісламскай рэвалюцыі Ірана. Лічыцца, што менавіта іх агнём быў збіты дрон ЗША ў мінулы чацвер.

У суботу міністэрства ўнутранай бяспекі ЗША папярэдзіла, што Іран актывізуе ўласныя кібератакі супраць Амерыкі.

Hавiны
ЗША і Іран зноў абмяняліся пагрозамі
2019.06.23 08:31

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў