ЗША заклікаюць афіцыйны Менск «дазволіць народу Беларусі свабодна і мірна збірацца»


Амбасада ЗША ў спецыяльнай заяве заклікала беларускія ўлады вызваліць усіх затрыманых падчас учорашніх акцыяў салідарнасці.

«ЗША заклікаюць урад Беларусі прытрымлівацца сваіх міжнародных абавязкаў паважаць асноўныя свабоды і дазволіць народу Беларусі свабодна і мірна збірацца, а таксама вызваліць затрыманых, уключаючы журналістаў, якія асвятляюць сённяшняе мірны сход людзей», – адзначаецца ў заяве, апублікаванай на афіцыйнай старонцы амбасады ў Twitter.

Нагадаем, амбасада Вялікай Брытаніі таксама заклікала вызваліць усіх затрыманых падчас акцыяў салідарнасці ў Беларусі.

Паводле папярэдняй інфармацыі праваабаронцаў, увечары 19 чэрвеня па ўсёй Беларусі падчас акцыяў салідарнасці былі затрыманыя больш за 100 чалавек (удзельнікі «жывых ланцугоў», журналісты і проста мінакі).

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў