ЗША выдзяляе $4,6 млрд на супрацьдзеянне «расейскай агрэсіі»


Камітэты сената і палаты прадстаўнікоў ЗША па ўзброеных сілах вырашылі вылучыць 5 млрд долараў на «супрацьдзеянне расейскай агрэсіі».

Агульны ваенны бюджэт, згодна з законапраектам, складзе рэкордныя Br700 мільярдаў – гэта амаль на 15 адсоткаў больш, чым у мінулым годзе.

На размяшчэнне войскаў у Еўропе («Еўрапейскую ініцыятыву стрымлівання») вылучаецца 4,6 млн долараў. Гэта робіцца, каб «супакоіць саюзнікаў НАТА і ўмацаваць пазіцыі ЗША па стрымліванні і абароне ў Еўропе», гаворыцца ў дакуменце.

Акрамя таго, 350 млн долараў вылучаецца на дапамогу Украіне. Адзначаецца, што палова сумы будзе ўтрымлівацца да тых часоў, пакуль ва Украіне не правядуць ваенныя рэформы.

У рамках «Еўрапейскай ініцыятывы стрымлівання« яшчэ 100 млн долараў вылучаецца на падтрымку краін Прыбалтыкі для «паляпшэння процідзеяння і нарошчванне здольнасцяў стрымлівання расейскай агрэсіі».

Акрамя таго, 58 млн долараў прадугледжана на меры ў адказ з-за парушэнняў Расеяй дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці.

Акрамя бюджэтных мэтаў, у дакуменце ў нацыянальнай абароне сцвярджаецца права аператараў кабельнага тэлебачання адмаўляцца ад трансляцыі кантэнту, які быў створаны пры падтрымцы расейскіх уладаў.

Міністэрству абароны ЗША дакумент забараняе выкарыстанне праграмнага забеспячэння «Лабараторыі Касперскага» з-за падазрэнняў, што кампанія звязана з Крамлём.

Падазроны софт неабходна выдаліць са службовых камп’ютараў і даць справаздачу аб гэтым, гаворыцца ў дакуменце.

Раней міністэрства ўнутранай бяспекі ЗША прадпісала ўрадавым ведамствам і агенцтвам выдаліць любы ўсталяванай у іх праграмнае забеспячэнне кампаніі.

Сама «Лабараторыя Касперскага» неаднаразова адмаўляла, што мае сувязі з Крамлём.

КА, belsat.eu, паводле bbc.com

 

Стужка навінаў