ЗША ўвялі візавыя санкцыі супраць 39 беларускіх чыноўнікаў


Кіраўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Майк Пампэа ўхваліў візавыя абмежаванні ў дачыненні да 39 асобаў, якія маюць дачыненне да падрыву дэмакратыі ў Беларусі, паведамляе сайт вонкавапалітычнага ведамства ЗША.

Агулам Дзярждэпартамэнт ЗША ўвёў візавыя абмежаванні ў дачыненні да 63 асобаў за іх удзел у падрыве дэмакратыі ў Беларусі, фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і гвалт, які працягваецца да сённяшняга дня. 39 асобаў з 63 з’явіліся ў абмежавальным спісе сёння.

«Дзярждэпартамэнт прыняў захады ў адпаведнасці з прэзідэнцкім указам 8015 для вызначэння 39 асобаў, адказных за падрыў беларускай дэмакратыі, і наклаў на іх візавыя абмежаванні», – заявіў Майк Пампэа.

Раней санкцыі ў дачыненні да прадстаўнікоў беларускай Цэнтральнай выбарчай камісіі, а таксама спецназаўцаў КДБ «Альфа», прадстаўнікоў Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Менгарвыканкам і менскага АМАПу пашырыў Мінфін ЗША. Акрамя таго, у асаблівы санкцыйных спіс упраўлення па кантролі за замежнымі актывамі Мінфіна ЗША ўключылі намесніка кіраўніка МУС Генадзя Казакевіча.

Hавiны
ЗША пашырылі санкцыйны спіс супраць уладаў Беларусі
2020.12.23 19:23

 

СК belsat.eu

Банер у падтрымку незалежных журналістаў
Стужка навінаў