ЗША ўвялі санкцыі супраць сям'і Рамзана Кадырава


Дзярждэпартамэнт ЗША зацвердзіў санкцыі ў дачыненні кіраўніка Чачэніі Рамзана Кадырава «за шматлікія грубыя парушэнні правоў чалавека». Пра гэта паведамляе Бі-Бі-Сі.

Дзярждэп заяўляе, што Кадыраў нясе адказнасць за шматлікія грубыя парушэнні правоў чалавека, уключаючы катаванні і пазасудовыя забойствы, якія здзяйсняліся на працягу больш чым 10 гадоў.

Санкцыі распаўсюджваюцца таксама на яго жонку Медны Кадырову і яго дачок Айшат Кадырову і Хадыжат Кадырову. Усім ім забараняецца ўезд у ЗША, бо Дзярждэп «валодае дакладнай інфармацыяй пра тое, што яны наўпрост ці ўскосна датычныя да карупцыі ў значным памеры», звязанай з парушэннем правоў чалавека.

У Дзярждэпе падкрэслілі, што заахвочваюць аналагічныя захады з боку дзяржаў-аднадумцаў. Раней Злучаныя Штаты ўжо ўводзілі эканамічныя санкцыі ў дачыненні Кадырава.

Рамзан Кадыраў. Фота – https://t.me/RKadyrov_95

Рамзан Кадыраў пасля заявы Дзярждэпартаменту апублікаваў у тэлеграм-канале сваю фатаграфію ў зброевай пакоі з двума кулямётамі ў руках. «Пампэа, мы прымаем бой! Далей будзе цікавей!» – напісаў ён.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў