Пад санкцыі трапляюць усе актывы Мадуры, якія могуць знаходзіцца пад юрысдыкцыяй ЗША. Амерыканцам забаронена весці справы з венесуэльскім прэзідэнтам.
Пра гэта паведамляецца на сайце амерыканскага міністэрства фінансаў.
Паводле кіраўніка міністэрства фінансаў ЗША Стывена Мнучына, Мадура «даказаў, што ён дыктатар», зладзіўшы выбары ва ўстаноўчы сход, гаворыцца ў прэс-рэлізе ведамства.
30 ліпеня ў Венесуэле прайшлі выбары ва ўстаноўчы сход. Кіраўнік Венесуэлы хоча такім чынам змяніць канстытуцыю і распусціць парламент, у якім большасць – апазіцыя. У выбарах ва ўстаноўчы сход удзельнічалі толькі прыхільнікі Мадуры.
ЮВ, belsat.eu