ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць Ірану


Злучаныя Штаты 4 верасня ўвялі санкцыі ў дачыненні да буйной сеткі кампаніяў, суднаў і фізічных асобаў, якія, як мяркуецца, дзейнічалі па ўказаннях Корпуса вартавых Ісламскай Рэвалюцыі (КВІР), пастаўляючы Сірыі нафту ў парушэнне амерыканскіх санкцыяў. Пра гэта паведамляе golos-ameriki.ru.

У санкцыйных спіс трапілі былы іранскі міністр нафты і ягоны сын, а таксама даччынае падраздзяленне індыйскай кампаніі, звязанае з іранскім танкерам Adrian Darya. ЗША замарозілі ўсе іх актывы, забараніла амерыканскім грамадзянам і кампаніям весці з імі справы.

У Мінфіне лічаць, што элітнае іранскае падраздзяленне «Кудс» і ліванскі рух «Хізбула» атрымлівалі фінансавую выгаду ад паставак іранскай нафты і нафтапрадуктаў, пераважна ў Сірыю. Толькі гэтай вясной аб’ём паставак перавысіў 750 мільёнаў долараў.

«Дзеянні Мінфіна ў дачыненні да гэтай маштабнай нафтавай сеткі выразна дэманструюць, што тыя, хто купляе іранскую нафту, наўпрост падтрымліваюць іранскіх баевікоў і тэрарыстычнае падраздзяленне КВІР «Кудс», – заявіў міністр фінансаў Стывен Мнучын.

  • Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі – элітнае іранскае фармаванне, створанае ў 1979 годзе з ваенізаваных ісламскіх рэвалюцыйных атрадаў. Паводле статуту, корпус не толькі абараняе незалежнасць Ірана, але і аказвае садзейнічанне панаванню ісламу ў краіне і ажыццяўленню мусульманскіх ідэяў у свеце. КВІР удзельнічаў у стварэнні тэрарыстычнай групоўкі «Хізбула», а таксама ваяваў на баку Башара Асада ў сірыйскай грамадзянскай вайне.
  • Сёлета ў красавіку ЗША ўнеслі Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі ў спіс тэрарыстычных арганізацыяў.
Аб’ектыў
ЗША – Іран. Дачыненні пагаршаюцца
2019.07.23 21:53

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў