ЗША ўвядуць другі пакет санкцыяў у дачыненні РФ у сувязі са справай Скрыпалёў


Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп падпісаў указ аб другім раўндзе санкцыяў у дачыненні Расеі ў сувязі з атручваннем у брытанскім Солсбэры падвойнага агента Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі ў сакавіку 2018 года. Пра гэта паведамляе амерыканскае выданне Politico са спасылкай на двух неназваных чыноўнікаў у ЗША. Адміністрацыя Трампа пакуль ніяк не пракаментавала гэтай інфармацыі.

Увядзенне другога пакета санкцый прадугледжана амерыканскім законам аб кантролі над хімічнай і біялагічнай зброяй, які быў прыняты ў 1991 годзе. У законе адзначаецца, што прэзідэнт ЗША абавязаны ўвесці другі пакет санкцыяў, калі ён не можа ўсталяваць, што падазраваная краіна спыніла выкарыстанне хімічнай зброі. Масква адмаўляе сваю датычнасць да атручвання Скрыпалёў.

Першы пакет санкцыяў у дачыненні Расеі, прадугледжаны тым жа законам, Вашынгтон увёў у жніўні 2018 года. Штрафныя меры прадугледжвалі забарону на пастаўкі ў Расею тавараў і паслугаў для абароннага сектара, забарону на экспарт тавараў вайсковай галіны, а таксама на выдачу крэдытаў і аказанне Расеі фінансавай дапамогі.

Hавiны
Палата прадстаўнікоў ЗША прыняла «сапраўдныя санкцыі» супраць Расеі
2019.07.12 12:27

СК belsat.eu, паводле dw.com

Стужка навінаў