ЗША ўводзяць новыя санкцыі супраць Расеі ў фінансавым сектары


Міністэрства фінансаў ЗША абвесціла 3 жніўня аб увядзенні двух дадатковых санкцыяў у дачыненні да Расеі ў рамках закону аб кантролі і знішчэнні хімічнай і біялагічнай зброі. Пра гэта паведамляе golos-ameriki.ru.

Раней у Дзярждэпартаменце паведамілі, што ўлады Расеі парушылі закон, выкарыстаўшы нэрвова-паралітычны газ пры замаху на жыццё Сяргея і Юліі Скрыпалей у брытанскім Солсбэры ў сакавіку 2018 года. Мінфін ЗША ўводзіць абмежаванні ў сферы крэдытаў, якія Расея можа атрымліваць у амерыканскіх банках, а таксама процідзейнічае фінансавай дапамогі Расеі з боку міжнародных банкаў развіцця.

Для ўвядзення санкцыяў у дзеянне, Упраўленне па кантролі за замежнымі актывамі Мінфіна ЗША выдала асобнае распараджэнне, якое тычацца Расеі. Дакумент забараняе амерыканскім банкам удзельнічаць у першасным рынку расейскіх суверэнных аблігацый, якія выпускаюцца ў замежнай валюце, а таксама выдаваць крэдыты ў замежнай валюце пад заклад расейскіх суверэнных аблігацый.

Распараджэнне ўступіць у дзеянне 26 жніўня 2019 года.

У Мінфіне таксама запэўнілі, што ўрад ЗША будзе процідзейнічаць магчымым спробам аказання фінансавай дапамогі Расеі з боку міжнародных банкаў развіцця.

Hавiны
Трэці атрутнік Скрыпаляў заставаўся некаторы час у Вялікай Брытаніі
2019.02.07 08:01

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў