ЗША ўскладнілі выдачу візаў расейцам пасля ўказу пра мігрантаў. А беларусам?


Пасольства ЗША рэкамендуе звяртацца беларусам па неіміграцыйныя візы ў пасольствы ЗША ў Маскве, Пецярбургу, Кіеве, Варшаве, Вільні, Рызе.

Абнавіць візы ў Беларусі могуць толькі тыя, чые візы скончыліся менш за 12 месяцаў таму. Раней тэрмін складаў 46 месяцаў. Усім астатнім амбасада ЗША прапануе звяртацца па абнаўленне візаў у амбасады ЗША ў Расеі, Польшчы, Літве, Латвіі, Укріане.

Згодна з новымі правіламі, каб атрымаць без сумоўя дзелавую, турыстычную, транзітную або журналісцкую візу (тыпы B1 / B2, C1 / D і I), неабходна падаць дакументы не пазней за 11 месяцаў пасля заканчэння папярэдняй візы. Раней гэты тэрмін складаў 47 месяцаў.

Змены звязаныя з прыпыненнем па ўказе Трампу праграмы Visa Interview Waiver, па якой неімігрантскія візы можна атрымліваць паўторна без сумоўя.

Указ падпісаны Доналдам Трампам 27 студзеня. Дакумент, у прыватнасці, часова забараніў уезд у краіну жыхарам сямі мусульманскіх краінаў: Судана, Йемена, Лівіі, Самалі, Ірака, Ірана і Сірыі, а таксама замарозіў прыём бежанцаў. Амбасада ЗША ў Вялікай Брытаніі паведаміла пра прыпыненне выдачы амерыканскіх віз грамадзянам узгаданых краінаў у сувязі з указам амерыканскага прэзідэнта.

Раней стала вядома, што французская авіякампанія Air France зняла з рэйсаў у ЗША 21 пасажыра з краінаў з пераважна мусульманскім насельніцтвам.

У ЗША праходзяць пратэсты супраць дзеянняў Трамп.

 

Стужка навінаў