ЗША ўклалі $ 40 млн у мадэрнізацыю супрацьракетнай абароны на арктычнай авіябазе


На мадэрнізацыю авіябазы Туле, якая знаходзіцца на поўначы Грэнландыі, міністэрства абароны ЗША магло падштурхнуць адкрыццё расейскай авіябазы ў Арктыцы, паведамляе тэлекампанія CBS.

Гаворка ідзе пра ўдасканаленне праграмнага забеспячэння амерыканскага радара, якое каштавала каля $ 40 млн (кошт радара каля $ 250 млн).

Радар на авіябазе ў Туле.
Фота: CBS

Сёлета прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін заявіў, што вайсковая дзейнасць РФ на арктычных тэрыторыях носіць выключна лакальны характар ​​і не нясе пагрозы сусветнай бяспецы.

Актывізацыю амерыканскіх вайскоўцаў у Арктыцы можна таксама патлумачыць пагрозаю з боку КНДР.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў