ЗША прызнаў тэрарыстычнай арганізацыяй элітнае падраздзяленне арміі Ірану


ЗША ўнеслі Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР), элітнае фармаванне ўзброеных сілаў Ірана, у спіс тэрарыстычных арганізацыяў. Пра гэта заявіў прэзідэнт Доналд Трамп.

Вашынгтон упершыню ўнёс у спіс тэрарыстычных арганізацыяў узброеныя сілы іншай краіны. Крытыкі папярэджваюць, што падобнае рашэнне можа прывесці да захадаў у адказ з боку недружалюбных урадаў у дачыненні да вайскоўцаў і агентаў выведкі ЗША.

ЗША ўжо ўнеслі ў чорны спіс дзясяткі арганізацыяў і асобаў за іх сувязь з КВІР, але ўпершыню пайшлі на такі крок супраць самога фармавання.

Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі – элітнае іранскае фармаванне, створанае ў 1979 годзе з ваенізаваных ісламскіх рэвалюцыйных атрадаў. Паводле статуту, корпус не толькі абараняе незалежнасць Ірана, але і аказвае садзейнічанне панаванню ісламу ў краіне і ажыццяўленню мусульманскіх ідэяў у свеце. КВІР удзельнічаў у стварэнні тэрарыстычнай групоўкі «Хізбула», а таксама ваяваў на баку Башара Асада ў сірыйскай грамадзянскай вайне.

ІІ belsat.eu, паводле Reuters

Стужка навінаў