ЗША прыпыняць выдачу «грын-карт»


Прэзідэнт Доналд Трамп заявіў аб увядзенні абмежаванняў на іміграцыю ў ЗША з мэтай абароны амерыканскага рынку працы на фоне пандэміі. Пра гэта паведамляе golos-ameriki.ru.

Абмежаванні будуць дзейнічаць на працягу 60 дзён і закрануць у першую чаргу замежнікаў, якія жадаюць атрымаць «грын-карту» – сталы від на жыхарства ў ЗША. Паводле Трампа, гэта рашэнне прадыктавана імкненнем абараніць амерыканскі рынак працы ад наплыву замежных рабочых. Крызіс, звязаны з пандэміяй каронавіруса, прывёў да абвальвання рынку працы.

Трамп плануе ўвесці забарону на іміграцыю на падставе ўказа, які, па словах прэзідэнта, ён можа падпісаць у сераду. Забарона не будзе тычацца турыстаў, студэнтаў і іншых уладальнікаў неіміграцыйных візаў, акрамя таго, ён будзе перагледжаны па заканчэнні 60-дзённага перыяду. Праўда, у залежнасці ад сітуацыі, забарона можа быць прадоўжаная яшчэ на 60 дзён або на большы перыяд.

«Было б няправільна і несправядліва, каб [працоўныя месцы займалі] новыя імігранты, якія прыбываюць з-за мяжы, замест амерыканцаў, якія страцілі працу праз успышку віруса. Спачатку мы павінны паклапаціцца пра амерыканскіх працоўных», – сказаў Трамп.

Як кажуць у адміністрацыі прэзідэнта ЗША, неўзабаве краіна пачне адкрываць эканоміку. Чакаецца, што іміграцыйныя патокі павялічацца. Адміністрацыя хацела б, каб працадаўцы наймалі назад звольненых работнікаў, а не давалі працу імігрантам, якія гатовыя працаваць за меншыя грошы.

Hавiны
ВУП Кітая абваліўся амаль на 7 %. Такога не здаралася з часоў Маа Цзэдуна
2020.04.17 08:08

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў