ЗША прапанавалі стварыць кааліцыю для абароны суднаходства ва Уманскай затоцы


Улады ЗША маюць намер стварыць міжнародную кааліцыю для абароны камерцыйнага суднаходства ва Уманскую затоку. Пра гэта абвесціў кіраўнік Камітэту начальнікаў штабоў узброеных сілаў ЗША генерал Джозэф Данфорд, піша Бі-Бі-Сі.

«Мы цяпер узаемадзейнічаем з шэрагам краінаў, каб зразумець, ці можам мы сабраць кааліцыю, якая забяспечвала б свабоду суднаходства ў Армузскай і Баб-эль-Мандэбскай затоках», – прыводзіць словы Данфорда Рэйтэр.

Напружанасць паміж ЗША і Іранам

У траўні Пентагон накіраваў у раён Персідскага заліва сістэму супрацьпаветранай абароны Patriot і некалькі баявых караблёў, а затым прэзідэнт Доналд Трамп абвесціў, што накіруе на Блізкі Усход дадатковы кантынгент вайскоўцаў. Гэтыя крокі, як заявілі ў Вашынгтоне, ладзяцца дзеля абароны ў рэгіёне амерыканскіх узброеных сілаў.

20 чэрвеня Іран заявіў, што збіў амерыканскі беспілотнік каля берагоў Персідскага заліву. На наступны дзень у СМІ з’явілася інфармацыя, што Трамп санкцыянаваў удар па Ірану, але потым перадумаў. За тыдзень да гэтага ў Армузскай пратоцы – найважнейшай сусветнай нафтавай артэрыі – загарэліся нарвежская і японскі нафтавыя танкеры.

Hавiны
Выбухі на танкерах у аманскай затоцы: СМІ паведамляюць пра напад
2019.06.13 14:44

ЗША абвінавацілі ў інцыдэнце Іран, аднак у Тэгеране катэгарычна адмаўляцюь датычнасць да інцыдэнту. Заявы Вашынгтона ў Тэгеране называюць формай «псіхалагічнай вайны», скіраванай на запалохванне ісламскай рэспублікі.

Таксама Тэгеран папярэдзіў, што пачне ўзбагачэнне ўрану на ўзроўні вышэй, што прадугледжана ядравай дамовай. Пагадненне, складзенае ЗША разам з Вялікай Брытаніяй, Францыяй, Нямеччынай, Расеяй і Кітаем у 2015 годзе, прадугледжвала абмежаванне іранскай праграмы ўзбагачэння ўрану і допуск у краіну міжнародных інспектараў у абмен на змякчэнне санкцыяў.

Аб’ектыў
Інцыдэнт ва Уманскай затоцы: ці кошт нафты павялічыцца?
2019.06.14 21:58

СК belsat.eu

Стужка навінаў