ЗША плануюць новыя санкцыі супраць Мадура


Ціск на рэжым кіраўніка Венесуэлы Нікаласа Мадура будзе ўзмоцнены з дапамогай новых санкцый.

Пра гэта заявіў памочнік прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джон Болтан у інтэрв’ю амерыканскаму тэлеканалу Fox News, піша DW.

У першую чаргу, гаворка ідзе пра перакрыццё Мадура доступу да фінансавых рэсурсаў, неабходным яму, каб застацца ва ўладзе, удакладніў палітык.

Некалькімі гадзінамі раней спецпрадстаўнік Вашынгтона з пытанняў Венесуэлы Эліёт Абрамс заявіў, што ЗША таксама разглядаюць магчымасць прыняцця так званых «другарадных санкцый» супраць грамадзянаў трэціх краін і кампаній, звязаных з урадам Венесуэлы, з мэтай «дамагчыся мірнай, дэмакратычнай змены ўлады». Аднак адпаведнае рашэнне яшчэ не было прынята, падкрэсліў Абрамс.

Hавiны
Гуаідо перакананы ў «перамозе канстытуцыі»
2019.03.01 19:57

Пры гэтым ён звярнуў увагу: у ЗША няма плану ваеннага ўварвання ў Венесуэлу толькі таму, што прэзідэнт ЗША Доналд Трамп раней заявіў, што «не выключае ніякіх опцыяў».

«Ніхто не кажа аб ваенным умяшанні ЗША ў сітуацыю ў Венесуэле, акрамя рэжыму Мадура і расейцаў», заявіў дыпламат.

Аб’ектыў
Чаму Мадура не пускае гуманітарную дапамогу?
2019.02.20 21:14

КА, belsat.eu

Стужка навінаў