ЗША перакінулі на сваю базу ў Катары бамбавікі B-52


Упершыню з часу вайны ў Персідскім заліве ў 1991 годзе амерыканскія бамбавікі будуць несці баявое дзяжурства на Блізкім Усходзе.

У суботу ваенна-паветраныя сілы Злучаных Штатаў размясцілі на амерыканскай базе Аль-Удэйд к Катары цяжкія бамбавікі B-52 для барацьбы з «Ісламскім дзяржавай». Заяву кіраўніка цэнтральнага камандавання ВПС ЗША генерал-лейтэнанта Чарлза Браўна цытуе агенцтва Reuters.

«B-52 дэманструе нашу нязменную рашучасць ужываць пастаянны ціск на ІД і абараняць рэгіён у любых непрадбачаных абставінах у будучыні», – заявіў вайсковец.

«У гэтай вайне вырашальнае значэнне мае дакладнасць. Дывановае бамбардаванне – не эфектыўнае, бо баевікі ІД не збіраюцца ў вялікіх групах. У населеных пунктах яны зліваюцца з жыхарамі, а мы заўсёды шукаем спосабы, каб звесці да мінімуму страты сярод грамадзянскага насельніцтва», – сказаў Браўн.

Колькі бамбавікоў будуць стацыянаваць у Катары, прадстаўнікі ВПС ЗША паведаміць адмовіліся, спаслаўшыся на меркаванні бяспекі.

Бамбавікі B-52 «Stratofortress» стаяць на ўзбраенні ВПС Злучаных Штатаў з 1955 года.

ЗША ўзначальваюць міжнародную кааліцыю, створаную ў 2014 годзе для барацьбы з «Ісламскай дзяржавай».

Авіяцыя ўдзельнікаў кааліцыі наносіць удары па пазіцыях баевікоў ІД у Ірак і Сірыі, а таксама аказвае падтрыманне іракскім урадавым войскам.

ДД

Стужка навінаў