ЗША пакінуць у Сірыі сваіх міратворцаў


Пасля вываду амерыканскіх войскаў з Сірыі, у гэтай краіне на некаторы час застанецца «невялікая група міратворцаў» з ЗША ў складзе 200 вайскоўцаў. Пра гэта ў чацвер паведаміла прэс-сакратар Белага дома Сара Сандэрс.

У снежні 2018 года прэзідэнт Доналд Трамп загадаў цалкам вывесці амерыканскі кантынгент з Сірыі, нягледзячы на ​​тое, што барацьба сіл міжнароднай кааліцыі з «Ісламскай дзяржавай» яшчэ не скончана. На той момант у Сірыі было размешчаны 2 тысячы амерыканскіх жаўнераў.

Многія дарадцы з атачэння Трампа спрабавалі адгаварыць ад гэтага рашэння. Яны звярталі ўвагу на неабходнасць абароны курдскіх паўстанцаў у Сірыі, у тым ліку ад Турэччыны.

Пра рашэнне прэзідэнта ЗША пакінуць у Сірыі 200 міратворцаў на нейкі «перыяд часу» стала вядома 21 лютага вечарам, адразу пасля тэлефонных перамоваў Трамп з турэцкім прэзідэнтам Рэджэпам Таіпам Эрдаганам. У заяве Белага дома адзначаецца, што лідары ЗША і Турэччыны дамовіліся аб «працягу каардынацыі ў стварэнні патэнцыйных бяспечных зон» у Сірыі.

Застаецца незразумелым, на які перыяд часу ў Сірыі застануцца 200 амерыканскіх міратворцаў і дзе менавіта іх размесцяць.

ІІ, belsat.eu, паводле golos-ameriki.ru

Стужка навінаў