ЗША пагадзіліся на ўступ Паўночнай Македоніі да NATO


Злучаныя Штаты Амерыкі ратыфікавалі пратакол да дамовы пра NATO ад 1949 года, ухваліўшы далучэнне Паўночнай Македоніі да Паўночнаатлантычнага альянсу.

«Рады паведаміць, што ЗША ратыфікавалі пратакол аб уступленні Паўночнай Македоніі ў NATO. На адзін крок бліжэй да таго, каб прыняць Паўночную Македонію ў якасці 30-га саюзніка па NATO», – паведаміў дзяржаўны сакратар ЗША Майкл Пампэёў у Twitter.

Раней амерыканскі сенат прагаласаваў за прыняцце пратаколу.

Уступу Македоніі ў NATO перашкаджала суседняя Грэцыя. Грэкі не пагаджаліся, што гэтая дзяржава выкарыстоўвае назву, якой Афіны называюць адну са сваіх правінцыяў. Яны таксама баяліся, што Скоп’е выступіць да іх з тэрытарыяльнымі прэтэнзіямі.

Hавiны
Грэцыя і Македонія вырашылі канфлікт, які трываў 28 гадоў
2019.01.26 00:42

Але сёлета ў студзені парламент Грэцыі ратыфікаваў пагадненне з Македоніяй, паводле якога краіна будзе называцца Паўночная Македонія. Тым самым быў адкрыты шлях Скоп’е на еўрапейскую ды паўночнаатлантычную інтэграцыю.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў