ЗША падазраюць сур’ёзнае пагаршэнне здароўя Кім Чэн Ына


Злучаныя Штаты Амерыкі вывучаюць выведвальныя звесткі пра пагаршэнне стану здароўя кіраўніка Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына.

Як паведамляе CNN са спасылкай на крыніцу ў амерыканскай адміністрацыі, Кім Чэн Ын 15 красавіка ўпершыню за многія гады не прысутнічаў на ўрачыстай цырымоніі з нагоды гадавіны з дня нараджэння свайго дзеда – заснавальніка КНДР Кім Ір Сена.

Hавiны
Кім Чэн Ын на белым кані. У Віцебску адкрылі выставу марак з КНДР. Фотарэпартаж
2020.01.16 15:10

Гэта спарадзіла спекуляцыі з нагоды самаадчування кіраўніка Паўночнай Карэі. Амерыканская выведка на падставе сваіх звестак мяркуе, што здароўю Кім Чэн Ына можа пагражаць сур’ёзная небяспека пасля перанесенай ім хірургічнай аперацыі.

Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі 16 красавіка апублікавала паведамленне, згодна з якім Кім Чэн Ын не прысутнічаў на ўрачыстай цырымоніі, але не назвала прычыну ягонай адсутнасці.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў