ЗША не далі візу кожнаму пятаму беларусу, які звяртаўся па яе


Дзяржаўны дэпартамент Злучаных Штатаў Амерыкі прывёў звесткі статыстыкі адмоваў у выдачы нацыянальных турыстычных візаў за 2019 год.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, сёлета ЗША адмовілі ў візе 21,93 % тых беларусаў, якія звярнуліся па яе.

Hавiны
Упершыню за 11 гадоў у Менску з’явіцца амбасадар ЗША
2019.09.17 17:28

З суседзяў самы нізкі працэнт адмовы ў грамадзянаў Польшчы – усяго 2,76 %, на другім месцы – Расея з 15,19 % адмоваў. У Літве гэты паказнік складае 18,67 %, у Латвіі – 18,98 %, ва Украіне – 45,06 %.

ЗША адмовілі ў турыстычнай візе ўсім заяўнікам з Мікранезіі, Паўночнай Карэі і Палаў. Ніводнай адмовы не атрымалі грамадзяне Ліхтэнштэйну і Заходняй Сахары.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў