ЗША можа павялічыць свой кантынгент у Польшчы


Вайсковыя ведамствы ЗША і Польшчы «дамагліся прагрэсу ў пытанні нарошчвання колькасці амерыканскіх вайскоўцаў на польскай тэрыторыі», паведаміў Пентагон у ноч на 11 траўня.

«Намеснік міністра абароны ЗША ў палітычных пытаннях Джон Руд і намеснік міністра нацыянальнай абароны Польшчы Томаш Шаткоўскі сёння [10 траўня. – Рэд.] працягнулі абмеркаванне і вывучэнне варыянтаў павышэння бяспекі ўсходняга флангу NATO праз павелічэнне і ўстойлівую прысутнасць амерыканскіх сіл і рэсурсаў у Польшчы», – гаворыцца ў сумеснай амерыканска-польскай заяве, апублікаванай на сайце Мінабароны ЗША.

У заяве адзначаецца, што гэтыя крокі «будуць падтрыманыя польскім урадам».

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў