ЗША могуць накласці санкцыі на Турцыю ўжо 14 кастрычніка


Злучаныя Штаты Амерыкі разглядаюць магчымасць накласці санкцыі на Турцыю ўжо ў панядзелак, 14 кастрычніка. Пра гэта паведамляе «Bloomberg» са спасылкаю на свае крыніцы.

Курды перакідаюць на мяжу з Турцыяй сілы, якія супрацьстаяць «Ісламскай дзяржаве»

Санкцыі маюць быць уведзеныя ў адказ на ўварванне турэцкіх войскаў у Сірыю і на паведамленні аб актах жорсткасці ў дачыненні да сірыйскіх курдаў.

Разглядаецца варыянт як накласці персанальныя абмежаванні на шырокае кола прадстаўнікоў турэцкіх уладаў, гэтак і на пастаўкі і транзакцыі для турэцкага войска.

Курды дамовіліся з урадам Сірыі разам «супрацьстаяць турэцкай агрэсіі»

На мінулым тыдні Турцыя распачала вайсковую аперацыю супраць курдаў у Сірыі. Анкара мае намер адцясніць ад мяжы апалчэнні, якія былі саюзнікамі ЗША ў барацьбе з «Ісламскай дзяржавай».

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары