ЗША могуць істотна павялічыць свой ваенны кантынгент у Афганістане


Пентагон дамагаецца ад адміністрацыі Доналда Трампа павелічэння колькасці амерыканскіх войскаў у краіне яшчэ на 5 тыс. салдат. 

Апошні тэракт у Кабуле, які забраў жыцці каля 90 чалавек, паставіў пад сумнеў поспех плана па аднаўленні міру ў Афганістане. На думку часткі экспертаў, падзеі ў Афганістане падмацоўваюць пазіцыю тых дарадцаў Дональда Трампа, якія спрабуюць пераканаць прэзідэнта ў тым, што перамагчы ў гэтай кампаніі можна, калі павялічыць ваенны кантынгент ЗША ў гэтай краіне на 3-5 тыс. салдат, паведамляе «Голас Амерыкі».

Вайна ў Афганістане зараз зʼяўляецца самай працяглай (16 гадоў) ваеннай кампаніяй у гісторыі Злучаных Штатаў. Цяпер, калі ісламісцкі рух Талібан ізноў адваяваў кантроль над 40% тэрыторыі Афганістана, дарадцы Трамп – у першую чаргу, з Пентагона – схільныя лічыць, што ў дадатак да 8 тыс. амерыканскіх вайскоўцаў, дыслакаваных у краіне цяпер, трэба адправіць туды падмацаванне памерам да 5 тыс. салдат і афіцэраў.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў