ЗША ліквідавалі сына бін Ладэна


Хамза бін Ладэн.
Фота: aljazeera.com

Адзін з сыноў былога лідара тэрарыстычнай арганізацыі «Аль-Каіда» Усамы бін Ладэна Хамза быў забіты ў выніку контртэрарыстычнай аперацыі. Пра гэта паведаміў прэзідэнт ЗША Доналд Трамп.

Hавiны
ЗША абвясцілі ўзнагароду ў $1 млн за інфармацыю пра сына бін Ладэна. Цяпер ён узначальвае «Аль-Каіду»
2019.03.02 08:26

«Страта Хамзы бін Ладэна не толькі пазбаўляе «Аль-Каіду» важных навыкаў лідарства і сімвалічнай сувязі з бацькам, але і падрывае важныя аператыўныя дзеянні групы. Хамза бін Ладэн адказваў за планаванне і працу з рознымі тэрарыстычнымі групамі», – гаворыцца ў заяве.

30-гадовы тэрарыст быў забіты на мяжы Афганістану і Пакістану.

Пра дачыненне Хамзы бін Ладэна да «Аль-Каіды» паведамлялася з 2003 года. У апошнія гады ён неаднаразова выступаў са зваротамі, у якіх заклікаў прыхільнікаў да джыхаду супраць краін Захаду, Ізраілю ды Расеі. Тэрарыст заахвочваў да адзіночных атак з дапамогай любых магчымых сродкаў. У лютым 2019 года ЗША абвесцілі ўзнагароду ў $ 1 млн за інфармацыю пра яго месцазнаходжанне.

Hавiны
Брытанскія СМІ рассакрэцілі імя забойцы Усамы бін Ладэна
2014.11.06 09:16

Сам Усама бін Ладэн быў забіты ЗША ў 2011 годзе.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў