ЗША лічаць, што Расея парушыла мараторый на ядравыя выпрабаванні


ЗША лічаць, што Расея, магчыма, праводзіць ядравыя выпрабаванні малой магутнасці ў парушэнне мараторыя. Пра гэта заявіў кіраўнік выведкі міністэрства абароны ЗША, генерал-лейтэнант Роберт П. Эшлі, піша Reuters.

«ЗША лічаць, што Расея, верагодна, не выконвае мараторый на ядравыя выпрабаванні ў адпаведнасці са стандартам «нулявой магутнасці», – сказаў Эшлі на форуме па кантролі над узбраеннямі.

Маецца на ўвазе парушэнне Дамовы аб усёабдымнай забароне ядравых выпрабаваннях, якую прыняла Генеральная Асамблея ААН у 1996 годзе. Дакумент забараняе любыя ядравыя выпрабаванні.

Расея ратыфікавала дамову ў 2000-м. ЗША, КНР і Ізраіль падпісалі, але не ратыфікавалі гэты дакумент. Індыя, Пакістан і КНДР нават не падпісвалі.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў