ЗША істотна павялічаць свой ваенны кантынгент у Афганістане


Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп даў міністру абароны ЗША Джыму Мэцісу санкцыю на павелічэнне амерыканскага кантынгенту ў Афганістане.

У Афганістан можа быць адпраўлена дадаткова ад 3 да 5 тысяч салдат і афіцэраў. Сёння ў Афганістане служаць прыкладна 9 тысяч амерыканскіх вайскоўцаў, паведамляе радыё «Свобода».

У аўторак чальцы камітэту Сената па справах узброеных сіл, дзе выступаў Мэціс, раскрытыкавалі Пентагон за затрымкі з распрацоўкай новых падыходаў да афганскай кампаніі. Мэціс прызнаў, што «казаць пра тое, што мы перамагаем у Афганістане, я не магу».

Вайна ў Афганістане зараз зʼяўляецца самай працяглай (16 гадоў) ваеннай кампаніяй у гісторыі Злучаных Штатаў. Цяперісламісцкі рух Талібан кантралюе прыкладна 40% тэрыторыі Афганістана.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў