ЗША: Грузія, Украіна і «нават Беларусь» – бастыёны супраць расейскага неаімперыялізму


Памочнік дзяржсакратара ЗША ў справах Еўропы і Еўразіі Ўэс Мітчэл назваў тры прынцыпы, якімі Злучаныя Штаты кіруюцца, выпрацоўваючы сваю стратэгію ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе.

  • ЗША павінны пашыраць «пазітыўны ўплыў» за мяжой праз дыпламатыю і эканоміку
  • Краіны, якім дапамагаюць ЗША, не павінны падтрымліваць супернікаў Амерыкі

«Заходняя Еўропа не павінна павялічваць сваю энергетычную залежнасць ад Расеі, ад якой яе абараняюць ЗША, або ўзбагачацца за кошт Ірану, які будуе балістычныя ракеты, якія пагражаюць Еўропе. Гэта тычыцца і Цэнтральнай Еўропы. Для саюзнікаў ЗША ў Цэнтральнай Еўропе непрымальна падтрымліваць такія праекты, як «Паўночная плынь-2» і ядравыя здзелкі, якія робяць рэгіён больш уразлівым перад Расеяй, абараняючыся ад якой яны ўступілі ў NATO», – заявіў Уэс Мітчэл.

Hавiны
Медыі: ЗША рыхтуюць санкцыі з-за газапроваду «Паўночная плынь – 2»
2018.08.19 11:17
  • ЗША будуць паважаць незалежнасць і суверэнітэт сваіх саюзнікаў

«Сёння нацыянальны суверэнітэт і тэрытарыяльная цэласнасць прыгранічных дзяржаў, такіх як Украіна, Грузія і нават Беларусь, з’яўляюцца тым надзейным бастыёнам, які абараняе ад расейскага неаімперыялізму», – адзначыў прадстаўнік дзярждэпу ЗША.

«Мы выступаем супраць агрэсіі Расеі ва Украіне і мы выступаем супраць палітыкі рабаўніцкіх пазыкаў, якую Кітай рэалізуе ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе».

Hавiны
«Агрэсар проста здохне»: Пуцін на «Валдаі» распавёў пра вонкавую і ўнутраную палітыку Крамля
2018.10.18 18:39

Прынцыпы былі агучаныя на сустрэчы, арганізаванай Атлантычнай радай, амерыканскім аналітычным цэнтрам, які займаецца пытаннямі вонкавай палітыкі.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў