ЗША адрэагавалі на заяву Лукашэнкі зрабіць Менск амерыканскай сталіцай


Белы дом. Фота – старонка амбасады ЗША ў Беларусі ў «Фэйсбуку»

Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі адрэагавала ў «Фэйсбуку», «Інстаграме» і «Тўітэры» на заяву Аляксандра Лукашэнкі пра Менск як сталіцу ЗША пытаннем, якія славутасці ЗША можна было б перанесці ў Менск: мемарыял Лінкальна, Капітолій, мемарыял Джорджа Вашынгтона, Белы дом, Смітсонаўскі інстытут, Аэракасмічны музей або манумент генералу Касцюшку.

Аўтары старонак пасольства ў сацыяльных сетках прапанавалі таксама пакідаць у каментарах свае уласныя прапановы.

«Дзіўна, але як раз-такі ўсе гэтыя славутасці ідэальна ўпісваюцца ў стыль Менску», – адказала карыстальніца «missdariab».

Іншыя інтэрнаўты прапануюць перанесці Пентагон.

Гістарычны манумент Тадэвушу Касцюшку ў Вашынгтоне. Фота –
старонка амбасады ЗША ў Беларусі ў «Фэйсбуку»

«Белсату» пакуль не ўдалося атрымаць каментар амабасады ў справе прапановы кіраўніка Беларусі.

  • Аляксандр Лукашэнка, вітаючы 9 верасня ўдзельнікаў лёгкаатлетычнага матчу Еўропа – ЗША, паабяцаў, што праз два гады Менск стане сталіцай ЗША.

ДД belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары