ЗША адмяняе турыстычныя візы для грамадзянаў Польшчы


Доналд Трамп падпісаў дакумент, паводле якога для грамадзянаў Польшчы адмяняюцца візы ў ЗША. Цяпер жыхары нашай Заходняй суседкі змогуць наведваць Злучаныя Штаты не больш за 90 дзён для турыстычных ці дзелавых мэтаў, без візаў.

Скасаванне турыстычных і дзелавых візаў адбудзецца пасля таго, як завершацца адміністрацыйныя працэдуры. Звычайна гэта працягваецца некалькі месяцаў.

Як падкрэслівае RMF FM, рашэнне Трампа датычыцца толькі турыстычнага руху, і гэта не азначае, што людзі, якія прыязджаюць у ЗША, змогуць уладкавацца на працу.

Hавiны
Новыя ўмовы атрымання амерыканскай візы: цяпер трэба паказваць свае сацсеткі
2019.06.02 11:44

Паводле звестак СМІ, пра ўступленне Польшчы ў праграму адмены візаў меўся абвесціць Доналд Трамп падчас свайго візіту ў Польшчу падчас 80-годдзя пачатку Другой сусветнай вайны. Аднак прэзідэнт ЗША ў апошні момант адмяніў візіт, і віцэ-прэзідэнт Майк Пэнс, які яго замяніў, не стаў каментаваць гэтае пытанне.

Адмена візаў для Польшчы дазволіць грамадзянам краіны наведваць ЗША да 90 дзён. Аднак тыя грамадзяне, якія пасля 1 сакавіка 2011 году наведвалі Паўночную Карэю, Іран, Ірак, Лівію, Самалі, Судан, Сірыю, не змогуць удзельнічаць у бязвізавай праграме. Гэтыя асобы павінны будуць падаць заяву на візу на ўмовах, якія існавалі і раней.

Hавiны
ЗША адменяць візы для грамадзянаў Польшчы
2019.09.23 19:03

belsat.eu

Стужка навінаў