«Зорныя войны» бʼюць рэкорды пракату: больш за мільярд долараў за 12 дзён


Ніводная стужка не збірала так хутка мільярд долараў, як апошні эпізод «Зорных войнаў».

Папярэдні рэкорд належаў фільму «Свет Юрскага перыяду», касавыя зборы якога дасягнулі адзнакі ў мільярд долараў за 13 дзён.

Раней «Зорныя войны» усталявалі рэкорд па зборах у першы дзень і першы ўік-энд пракату.

«Гэта абсалютна ашаламляльна, што «Зорныя войны» змаглі дабрацца да мільярда долараў за 12 дзён, і гэта нават без паказу ў Кітаі, які зʼяўляецца другім па велічыні рынкам кіно ў свеце», – каментуе касавы аналітык Пол Дэгарабідыен.

На яго думку, сіла стужкі пашырае магчымасці ўсёй кінаіндустрыі.

Прэмʼера сёмага эпізоду «Зорных войнаў» адбылася 14 снежня 2015 года. Фільм зняў рэжысёр Джэй Джэй Эйбрамз для кінастудыі «Disney».

У маштабнай рэкламнай кампаніі, звязанай з прэмʼерай «Зорный войнаў», узялі ўдзел нават супрацоўнікі Белага дому і амерыканскі прэзідэнт Барак Оўбама.

НМ, belsat.eu, паводле AP

Стужка навінаў