Золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі на чвэрць


Золатавалютныя рэзервы Беларусі працягваюць расці – з пачатку года яны павялічыліся на 35 %. За ліпень падвышэнне склала паўтара адсоткі.

Паводле Нацбанку, гэтаму паспрыялі продажы аблігацыяў, набыццё валюты на беларускай валютна-фондавай біржы ды падвышэнне кошту манетарнага золата. Цяпер міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі складаюць больш як шэсць з паловаю мільярдаў долараў у эквіваленце.

Яны павысіліся нягледзячы на выдаткі паўмільярда долараў: менавіта на такую суму ўрад і Нацбанк выканалі вонкавыя і ўнутраныя абавязкі ў мінулым месяцы. Аднак сапраўды вялікія выдаткі ў Беларусі яшчэ наперадзе: сёлета ўрад мусіць забяспечыць выплаты па пазыках на агульную суму 3,5 мільярда долараў, а ў наступным годзе перавесці 800 мільёнаў долараў па еўрабондах сямігадовай даўніны.

Згодна з планам на 2017 год, золатавалютныя рэзервы Беларусі мусяць вырасці не менш як на 500 мільёнаў долараў.

Стужка навінаў