Золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі на 25 %


Цягам чэрвеня залатавалютныя запасы краіны выраслі на чвэрць і цяпер складаюць $ 6,5 млрд у эквіваленце.

Пры гэтым сёлетні рост у траўні склаў усяго два з паловаю адсоткі. Паводле ж вынікаў першага паўгоддзя рэзервовыя актывы агулам павялічыліся на адзін і шэсць мільярдаў долараў ЗША.

Імклівы рост за апошні месяц Нацбанк тлумачыць продажам еўрааблігацыяў на суму амаль $ 1,5 млрд і атрыманнем чацвёртага траншу крэдыту Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця на $ 300 млн.

Да таго ж у чэрвені Беларусь здолела выплаціць вонкавыя і ўнутраныя абавязацельствы агульнай сумай амаль $ 350 млн.

ДД

Стужка навінаў