Золатавалютныя рэзервы Беларусі скараціліся на $ 150 млн


Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі, паводле звестак Нацыянальнага банку, на 1 лютага папярэдне склалі $ 9 243,1 млн у эквіваленце.

За студзень ЗВР знізіліся на $ 150,4 млн, ці на 1,6 %.

Прычыны зніжэння золатавалютных рэзерваў у Нацбанку патлумачылі тым, што ў мінулым месяцы Беларусь пагасіла абавязкаў у валюце на $ 556 млн.

На канец года запланаваны аб’ём ЗВР Беларусі павінен быць не меншым за $ 7,3 млрд.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў