Золата-валютныя рэзервы Беларусі знізіліся ўпершыню за восем месяцаў


Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 кастрычніка склалі $ 8830,9 млн. Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным банку.

За верасень золата-валютныя рэзервы знізіліся на $ 60,1 млн, або на 0,7 %.

Loading...

Loading…

Зніжэнне аб’ёмы актываў у Нацбанку патлумачылі тым, што за мінулы месяц Беларусь пагасіла абавязкаў у валюце на прыкладна $ 355 млн.

Гэтае зніжэнне стала першым у 2019 годзе пасля непрацяглага зніжэння ў студзені. Астатні час ЗВР у Беларусі толькі раслі.

На 1 студзеня 2020 года, паводле прагнозу, ЗВР павінны скласці не менш $ 7100 млн.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў