Валер Цапкала, які можа пакінуць выбарчую гонку, даў прэсавую. СТРЫМ


Прэс-канферэнцыя Цапкалы.

Стрым! Прэс-канферэнцыя Валерыя Цапкалы.

Opublikowany przez Белсат TV Środa, 1 lipca 2020

Гэта яшчэ не канец – кажуць у выбарчым штабе вылучэнца на кандыдата ў прэзідэнта Валера Цапкалы. Наперадзе абарона «забракаваных» ЦВК подпісаў.

Экс-кіраўнік Парку Высокіх Тэхналогіяў пракаментаваў, як магчыма, што са 160 тысяч сабраных за яго подпісаў Цэнтральная Выбарчая камісія прызнала сапраўднымі толькі 75 тысяч. Валер Цапкала адзначыў, што ягоны штаб падрыхтаваў запыты ў тэрытарыяльныя ды абласныя выбаркамы і ЦВК, якія павінны падаць акты адбракавання несапраўдных подпісаў, каб можна было правесці апытанне людзей, пазначаных у акце як адбракаваных.

Аб’ектыў
Мінус Цапкала. Да рэгістрацыі могуць дапусціць толькі шасцярых вылучэнцаў
2020.06.30 22:17

«Мы цяпер маем тры дні, згодна з заканадаўствам, на тое каб паглядзець, чые подпісы былі забракаваныя. Гэта нам абавязаныя паказаць, згодна з заканадаўствам», – заявіў патэнцыйны кандыдат.

Перадусім штаб прэтэндэнта цікавіць Фрунзенскі раён у Менску, бо там забракавалі 18 тыс. подпісаў.

«Гэта нейкая недарэчнасць. Сталы вылучэнцаў стаялі побач і падпісваліся адныя і тыя людзі. Як такое магчыма, што ў аднаго вылучэнца «знікаюць» подпісы, а ў іншага, напрыклад у Канапацкай, з’яўляюцца лішнія?» – дадаў Цапкала.

Кіраўнік штабу Валера Цапкалы Андрэй Ланкін адзначыў, што агулам за палітыка сабралі 212 тыс. подпісаў. Частку з іх не паспелі адвезці ў штаб. Пасля першай праверкі, подпісы перадалі ў рэвізійную камісію для паўторнай праверкі. У выніку двух фільтраў 160 тыс. подпісаў перадалі ў тэрытарыяльныя камісіі.

«Лічба ў 75 тыс. сапраўдных выклікала нашае неразуменне», – паведаміў кіраўнік ініцыятыўнай групы.

Валер Цапкала адзначыў, што ў Горадні адзін і той жа чалавек за адным і тым жа сталом фіксаваў людзей з розных раёнах гораду. Але ў выніку ў Кастрычніцкім раёне забракавалі толькі 1,8 % подпісаў, а ў Ленінскім – 16 %.

Цапкала можа аб’яднацца з іншымі кандыдатамі

Адносна таго, ці плануе палітык аб’яднацца з іншымі прэтэндэнтамі, калі не будзе зарэгістраваны, ён заявіў, што разглядае такую магчымасць, але пакуль не пройдзеныя ўсе працэдуры ўдзельнічае ў кампаніі самастойна.

Валер Цапкала падчас прэс-канферэнцыі. Скрын

Цапкала пракаментаваў абвінавачанні ў свой бок:

«Гэта поўная лухтой, я нават не ведаю, што яны там будуць правяраць. Нібыта фекаліі нехта ў рот набраў і плюнуў – такое склалася адчуванне», – пракаментаваў палітык абвінавачанні ў свой бок.

Дэталі даследчай праверкі ён не ведае, але прызнаў знаёмства з турэцкім забудоўнікам Седатам Ігдэджы. Палітык назваў гэтае знаёмства памылкай, заявіўшы, што забудоўнік не выканаў свае абавязкі.

Кампрамату на Лукашэнку няма

Патэнцыйны кандыдат, кажучы пра заявы і дзеянні дзейнага кіраўніка краіны, падкрэсліў, што «пры такім падтрыманні, не разумею кандыдата, чаго ён баіцца і чаму здымае канкурэнтаў».

Hавiны
Валерый Цапкала: «Я буду змагацца за кожны подпіс»
2020.06.30 22:01

«З такім каласальным падтрыманнем ён мае ісці з паднятым забралам і нічога не баяцца, павінен рабіць цалкам адкрытым падлік галасоў і выбарчы працэс», – заявіў Цапкала.

Ён таксама дадаў, што не мае і ніколі не агучваў кампрамату на Аляксандра Лукашэнку.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў